У галерэі «Лабірынт» прайшло адкрыццё выставы «Патрыярх беларускай сатыры», прысвечанай115-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы (Кандрата Кандратавіча Атраховіча).
На выставе прадстаўлены цэнныя матэрыялы з архіва пісьменніка, якія захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: рукапісы, лісты, фатаграфіі розных гадоў, дакументы, асабістыя рэчы, кнігі.
Дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзія Макарэвіч лічыць, што творчасць Кандрата Крапівы недаацэненая.
«Я проста ўпэўнена, што калі б сёння на сцэне Купалаўскага тэатра ці любога іншага была пастаўлена яго п’еса „Хто смяецца апошнім“ ці „Брама неўміручасці“, мы зусім





