У 2011 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт плануе прыняць такую колькасць студэнтаў, як і летась. Пра гэта напрэс-канферэнцыі 2 сакавіка ў Мінску паведаміў рэктар БДУ Сяргей Абламейка.
Паводле яго слоў, на дзённую бюджэтную форму навучання будзе прынята каля 2,1 тыс. студэнтаў, на дзённую платную — 2,7 тыс., на завочную бюджэтную — 420, на завочную платную — каля 1,3 тыс., на завочную форму для атрымання другой вышэйшай адукацыі — 535 чалавек. Акрамя гэтага плануецца прыняць каля 400 замежных грамадзян.
Абламейка адзначыў, што каля паловы студэнтаў будуць прынятыя на
Таксама рэктар паведаміў, што
сёлета адкрываецца прыём на тры новыя спецыяльнасці:
«мікрабіялогія», «біяхімія» і «кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі». Сярод новых кірункаў — «фізіка нанаматэрыялаў і нанатэхналогій», «космааэракартаграфія», «дзелавая камунікацыя» і «руская мова як замежная».
Цяпер у БДУ працуе 24 факультэты і адукацыйныя інстытуты, ідзе падрыхтоўка па 58 спецыяльнасцях і 80 кірунках. У БДУ цяпер вучыцца 35 тыс. чалавек, з якіх каля 5 тыс. на да- і пасляўніверсітэцкай ступенях адукацыі.





