Мінула дзевяць дзён пасля таго, як 21 лютага пайшоў з жыцця славуты рэжысёр Рыд Таліпаў.
Рыд Таліпаў.
Ён лячыўся ад запалення лёгкіх у
Першы тэатр — у башкірскай вёсцы
«Мы пазнаёміліся 36 гадоў таму, я тады яшчэ вучыўся ў школе. Рыд Сяргеевіч выкладаў крэсленне, а таксама вёў драматычны гурток. Менавіта тады, на нейкім «патрыятычным» конкурсе мы і пазнаёміліся. Я заняў першае месца абыйшоўшы ягоны калектыў, што вельмі здзівіла Таліпава. Тады мы пачалі супрацоўнічаць.
Нарадзіўся Рыд Таліпаў у Башкірыі, у вельмі інтэлігентнай сям’і, стварыў тэатр у сваёй вёсцы. Тэатр, хоць і не быў прафесійны, дабіўся пэўных поспехаў. Пасля Таліпаў вучыўся ў музычнай вучэльні, працаваў на кінастудыях і ў рэшце рэшт лёс закінуў яго ў Мінск. Першы мінскі спектакль — «А зоры тут ціхія» — Таліпаў паставіў з сваім тэатральным гуртком у Палацы піянераў Фрунзенскага раёна. Пасля з’явілася тэатральная студыя, якая праіснавала да канца
Гэта была першая ў Беларусі тэатральная школа. Тады ў Маскве пачаўся «студыйны» рух сярод тэатралаў. Так, у Мінску стварыўся тэатр «Стэрэа», які ставіў «Зоры», а пасля «Рамэа і Джульету».
«Стрыптыз» у бамбасховішчы
Затым стварылася «
Менавіта там упершыню быў пастаўлены знакаміты спектакль «Стрыптыз» паводле п’есы Славаміра Мрожака. Пасля гэты спектакль стане адной з візітовак Таліпава ў тэатрах Еўропы.
Пасля мы дабіліся памяшкання на вуліцы Леніна, 400 квадратных метраў, шэсць метраў пад зямлёй: ад ГУМа амаль да былога рэстарана «Патсдам». Студыйцы самі ламалі сцены перабудоўвалі студыю. У гэтым памяшканні праводзіліся авангардныя выставы, ладзіліся фестывалі, пры ўсім пры гэтым ішоў навучальны працэс. Тут мы паставілі «Картатэку» Тадэвуша Ружэвіча, якая пасля была адзначаная Міністэрствам культуры тады яшчэ Савецкага Саюза, а таксама — Міністэрствам культуры Польшчы.
Былі вялікія планы і надзеі, але, як толькі разваліўся Саюз, у блытаніне, якая ўтварылася, мы страцілі памяшканне. Мы працягвалі ставіць спектаклі ў залах кшталту Палаца шахмат і шашак, ці Палаца мастацтваў.
Адначасова з стратай памяшкання, тэатр аказаўся запатрабаваным у Еўропе. Аднойчы нас запрасіў аўстрыйскі прадзюсер запрасіў нас са спектаклем «Стрыптыз» у Аўстрыю, пасля ў Славенію. Таліпава запрасілі на працу ў Аўстрыю. Ён пачаў працаваць за мяжой, бо тут не было памяшкання, не было дзе захоўваць дэкарацыі. Тэатр у паветры існаваць не можа.
Далейшая гісторыя агульнавядомая — Аўстрыя, Германія, Расія.
Сотні вучняў, сярод якіх Эвеліна Сакура, Генадзь Шульман, Анатоль Кот, Надзея Анісімава. Пасля — дырэктарства ў Коласаўскім тэатры.
Пражыў у аднапакаёўцы
У Таліпава не было дзяржаўных узнагарод у Беларусі, ён жыў у простай аднапакаёўцы, і гэта пры тым, што амаль усе яго спектаклі былі адзначаны як мінімум прэміямі. Але
іншага такога рэжысёра ў Беларусі няма і не будзе. Ведаеце, рэжысуры можна навучыцца, але вялікім рэжысёрам можа стаць толькі той, хто рэжысёрам народзіцца Ён насамрэч «рабіў» свае спектаклі — не было такой сферы ў тэатры, дзе ён бы не паспрабаваў сябе — ад падбору музыкі да асабістай працы з дэкарацыямі.
Ён не проста ставіў спектакль — ён ствараў кожную дробязь. Аднойчы мы прыехалі ў Аўстрыю з спектаклем «Стрыптыз», у якім патрэбны быў дым. А





