300 г морквы, 150 г сушаных грыбоў, 350 г рэпчатай цыбулі, 450 г грэчкі, 750–800 мл воды, соль і масла па гусце, 200 г алею.
Сухія грыбы замачыць ў гарачай вадзе на ноч.
Цыбулю і грыбы парэзаць кубікамі. Моркву нацерці на буйную тарку. У таўстасценным рондалі ці казане разагрэць алей і падсмажыць у ім цыбулю да празрыстасці, дадаць грыбы, перамяшаць і прасмажыць ўсе разам, дадаць моркву і яшчэ падсмажыць, памешваючы, пакуль морква не зарумяніцца. пасаліць.
Засыпаць прамытую грэчку, перамяшаць і заліць ўсё гарачай вадой. Як закіпіць — паменшыць агонь да сярэдняга. Калі вада з паверхні сыдзе (частка выкіпіць, а частка ўбярэцца ў крупы), акуратна перамяшаць кашу, можна дадаць па смаку масла, накрыць рондаль вечкам і паменшыць агонь да мінімуму або паставіць рондаль з кашай у духоўку (каша павінна ўпрэць). Калі каша ўпрэе і ўся вада ўбярэцца, а крупы дойдуць да гатоўнасці, падаваць на стол.





