У панядзелак з’явілася інфармацыя, што ад Беларусі на «Еўрабачанне» ў нямецкі Дзюсельдорф паедзе Настасся Віннікава з песняй «Born in Bielorussia». Што назва, што змест песні выклікалі шквал абурэння ў Інтэрнэце.
Колькі б адзін з аўтараў песні Віктар Рудэнка з гурту Dali ні казаў, што першая версія тэксту сцёбная, выйшла не смешна. У тэксце «Беларашы», акрамя ўласна Белоруссіі, згадваўся ад пачатку і СССР. У плане музыкі ж атрымалася нешта кшталту таго, што гучала на дыскатэках у
У выніку крытыкі аўтар сам прапанаваў змяніць тэкст «Беларашы», выкінуць адтуль каланіяльную форму Byelorussia.Тым не менш, і змененая ягоная версія выглядае хай і невялікай, але прыгожай калекцыяй англамоўных песенных штампаў. Усё разам узятае падобна да сцёбу, але каму гэты сцёб накіраваны? Не думаю, што еўрапейскія слухачы прыйдуць у замілаванне ад праслухоўвання ўласных тэкставых штампаў, якія спяваюцца пад музыку з
Але беларускія слухачы радуюцца. Выкінуць з песні слова «Белараша», і тое добра. Дасць бог, не пачуе Еўропа той ранейшы тупы куплет:
- Born in Byelorussia
USSR time
Byelorussia
Crazy and so fine
Дарэчы, тэкст песні пераклалі на беларускую мову супрацоўнікі Еўрарадыё. А знаная паэтка Марыйка Мартысевіч дапрацавала пераклад, і ён выглядае так:
- Europe, I want you to know
Soon we’ll be starting the show
Look at the stage, here we go
Belarusians
Еўропа, хачу каб ты ведала,
Хутка мы пачнём сваё шоу,
Зірні на сцэну, вось і мы
Беларусы
- Party is ready to start
It’s getting noisy and hot
Watch, I can show you a lot
Feel my passion
Зараз пачнецца вечарына,
Становіцца шумна і горача,
Глядзі, я магу шмат чаго паказаць
Адчуй мой імпэт!
- Round and round we go
Па коле, па коле, па коле мы ходзім
- Beats of my land Belarus
Feel them, discover the truth
Moving it, moving it smooth
Belarusian
Рытмы маёй зямлі Беларусі
Адчуй іх, даведайся праўду
Рухайся, рухайся паціху
Беларуска
- Diamonds and treats of the West
Sweet! But I’ve got something else
Come — check it out — be my guest
Belarusian
Дыяменты і радасці Захаду —
Гэта файна! Але я нешта маю яшчэ
Хадзі, правер, будзь маім госцем
Беларуска
Асабліва шыкоўна выглядае прапанаваны новы куплет:
- When I was wearing a star
sending weapons to
and helping our friend Muammar
Belarusian!
Калі я насіў зорачку
Пасылаў зброю ў Кот д'Івуар
І дапамагаў сябру Муамару
Беларусу!
Шанцаў з гэтым куплетам у нас было б болей.
Вось пачатковая версія песні ў выкананні канкурсанткі:





