У перапынку сённяшняга судзілішча жонцы Аляксандра Атрошчанкава Дар’і Корсак удалося перакінуцца з мужам парай фразаў.Як паведаміла карэспандэнтцы «Нашай Нівы» Дар’я, яе мужа катавалі тымі ж метадамі, што і Алеся Міхалевіча.
Дар'я Корсак на акцыі салідарнасці ля КДБ. Фота Юліі Дарашкевіч.
«Я паспела сказаць яму, што кахаю… Мы разам перажывем гэтую ўладу», — паведаміла Дар’я журналістам пасля суда.
Нагадаем, што сёння суд Фрунзенскага раёна вынес вырак у справе Аляксандра Атрошчанкава, Змітра Новіка і Аляксандра Малчанава. Яны атрымалі 4, 3,5 і 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму адпаведна.
Аляксандр Атрошчанкаў не прызнаў сваёй віны.





