На Жэнеўскім міжнародным аўтасалоне адбылася прэм’ера Ferrari FF — чатырохмеснага аўтамабіля з трохдзверным кузавам shooting brake і поўным прывадам.

Як адзначаецца ў рэлізе кампаніі, аўтамабіль з’яўляецца найбольш магутным і ўніверсальным Ferrari ў гісторыі. Дызайн аўтамабіля распрацаваны кузаўным атэлье Pininfarina. Для Ferrari FF быў распрацаваны новы рухавік V12, які развівае максімальную магутнасць 660 к.с. пры 8000 аб/мін з максімальным круцячым момантам 683 Нм, які перадаецца на колы праз сяміступенчатую рабатызаваную трансмісію з падвойным счапленнем. Пры распрацоўцы рухавіка вялікая ўвага надавалася зніжэнню яго масы.

«Па змоўчанні» Ferrari FF заднепрывадны, а на пярэднюю вось частка моманту перадаецца толькі пры неабходнасці, падчас руху па слізкіх паверхнях. Да 100 км/г новы флагман італьянскай маркі паскараецца за 3,7 с, а за 11 з дасягае 200 км/г. Максімальная хуткасць складае 335 км/г. У сярэднім Ferrari FF расходуе 15,4 л бензіну на 100 км, а выкід вуглякіслага газу зніжаны на 25%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?