У Столінскім раёне ссечанае дрэва забіла 33-гадовага рабочага мясцовага лясгаса.
Няшчасны выпадак адбыўся 2 сакавіка каля 11 раніцы ў лясным масіве паблізу вёскі Лядзец.
Мясцовы жыхар, якога ўзялі на часовую працу абсякаць сукі, самавольна вырашыў зрэзаць бензапілой дрэва, што не ўваходзіла ў яго службовыя абавязкі.
Спілаванае з парушэннем тэхналогіі дрэва ўпала на яго. Мужчына загінуў на месцы.
0
0
0
0
0
0