2 сакавіка каардынатарку аргкамітэта па стварэнні партыі «БХД» па Магілёўскай вобласці Таісію Кабанчук дапытвалі ў бабруйскім гарадскім аддзяленні КДБ 7 гадзін — з 10 да 17:00.

Пасля заканчэння допыту каардынатарка дала падпіску аб невыдаванні. У якасці сведкі Таісію Кабанчук дапытвалі пра падзеі на плошчы 19 снежня 2010 года, а таксама аб дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Таксама шэраг пытанняў тычыўся бабруйскага актывіста БХД Яўгена Васьковіча, які з 17 студзеня знаходзіцца пад арыштам і якога ў КДБ назвалі «тэрарыстам».

Допыт праводзіў супрацоўнік КДБ Мікіта Мікалаевіч Белянчанка. Ён спрабаваў вынесці ёй папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі:

«Уся гэтая дыскусія заняла больш за палову часу допыту. Я яму даказвала, што мы дзейнічалі ў межах аргкамітэта па стварэнні партыі і не парушалі беларускага заканадаўства. А ён мне сказаў, што мы дзейнічалі менавіта як палітычная партыя. У выніку ён мне папярэджання так і не вынес», — распавяла Таісія Кабанчук прэс-службе БХД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?