Цяпло прыйшло таксама і ў жылы шматкватэрны дом, дзе дагэтуль трымалася тэмпература ад +7 да +12 градусаў

Яшчэ раніцай ў панядзелак 28 лютага ў доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў гарадскім пасёлку Гарадзішча Баранавіцкага раёна тэмпература паветра складала + 14—15 градусаў. Гэта на +6—8 градусаў ніжэй за норму.

А ўжо па абедзе батарэі ў інтэрнаце сталі награвацца. Цяпер у памяшканнях пацяплела, паведамілі незалежнай баранавіцкай газеце «Intex-press», якая і ўзняла гэтую праблему, у адміністрацыі дома-інтэрната. Менавіта пасля публікацыі ў «IP», і наступных перадрукаў ў іншых незалежных СМІ, праблема была вырашаная.

Цярпелі ад холаду ў Гарадзішчы і жыхары шматкватэрнага жылога дома на па вуліцы Едунова, 50а. Да паведамленняў у прэсе там трымалася тэмпература ад +7 да +12 градусаў. Цяпер пацяплела і ў іх. Жыхары дома паведамілі журналістам, што да кацельнай падвезлі паліва.

Гэта не першы выпадак за апошні час, калі дзякуючы публікацыям у незалежных СМІ паспяхова вырашаліся побытавыя праблемы простых жыхароў. Так, менш чым праз тыдзень пасля публікацыі ў інтэрнэт-зазеце «Салідарнасць» рэпартажа пра даярку Вікторыю Еўсцягнееву і яе непаўналетніх дзяцей, якія жылі ў нечалавечых умовах вёсцы Старыя Цярушкі Мінскай вобласці, жыллёвая праблема сям’і была вырашаная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?