Елісейскі палац зрабіў заяву, што Францыя прызнае апазіцыйную Нацыянальную раду Лівіі адзіным законным прадстаўніком лівійскага народа, паведамляе Reuters.

Нацыянальная рада Лівіі была сфармавана ў пачатку сакавіка паўстанцамі. Падзеі ў Лівіі перараслі ў паўстанне пасля таго як сілы Кадафі пачалі расстрэльваць мірныя маніфестацыі.

Узброеныя паўстанцы кантралююць значную частку краіны. Цэнтрам супраціву рэжыму Кадафі стаў другі па велічыні горад краіны Бенгазі.

Рада бяспекі ААН аднагалосна ўвяла санкцыі супраць рэжыму Кадафі. Да іх далучыліся ў тым ліку Расея і Кітай.

Францыя можа стаць першай краінай, якая прызнае паўстанцаў законным кіраўніцтвам Лівіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?