Сэнатары Дык Дэрбін і Джозэф Лібэрман 9 сакавіка ўнесьлі на разгляд Кангрэсу сымбалічную рэзалюцыю, якая асуджае нядаўнія выбары ў Беларусі як нелегітымныя і заклікае да неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных.

Дакумэнт, паведамляе Голас Амэрыкі, таксама заклікае да новых жорсткіх санкцый з боку ЗША і Эўразьвязу ў дачыненьні да высокапастаўленых чыноўнікаў зь Беларусі.

Сэнатары ахарактарызавалі выбары 19 сьнежня, на якіх прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка быў абраны на чацьвёрты тэрмін, як «сфальсыфікаваныя», і асудзілі падаўленьне апазыцыі і арышты кандыдатаў у прэзыдэнты.

Сэнатар Дэрбін сказаў, што дакумэнт прыцягне ўвагу да беларускага рэжыму і стане новым заклікам міжнароднай супольнасці да пераменаў у Беларусі. Паводле яго, рэзалюцыя дае зразумець беларусам, што амэрыканскі народ — разам зь імі і падтрымлівае іх імкненьне да свабоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?