Лідэр Народнага руху Украіны, кіраўнік парламенцкага камітэта па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Барыс Тарасюк звярнуўся да прэзідэнта Віктара Януковіча з прапановай разгледзець пытанне аб пазбаўленні Муамара Кадафі дзяржаўных узнагарод Украіны.

Парламентарый нагадаў, што ў 2003 годзе Кадафі быў узнагароджаны ордэнам князя Яраслава Мудрага I ступені, а ў 2008 годзе — ордэнам Багдана Хмяльніцкага I ступені.

Паводле яго слоў, уручэнне ўзнагарод кіраўнікам замежных дзяржаў з’яўляецца агульнапрынятай міжнароднай практыкай.

«Разам з тым, у выключных выпадках, можна адклікаць такія дзяржаўныя ўзнагароды, як гэта адбылося ў выпадку з Муамарам Кадафі ў 2007 годзе, калі Балгарыя адклікала Сафійскі медаль гонару за смяротны прысуд пяці балгарскім медсёстрам, якія працавалі ў Лівіі, — нагадаў дэпутат Тарасюк. — Украіна павінна асудзіць прымяненне лівійскім рэжымам ваеннай сілы супраць свайго народа. Гэта магчыма зрабіць, у тым ліку і шляхам пазбаўлення Муамара Кадафі дзяржаўных узнагарод Украіны», — паведамляе gazeta.ru.

У Беларусі паставіць такое пытанне на афіцыйным узроўні ніхто не асмеліўся. Хоць Кадафі ўганараваны і ў нас — ён, напрыклад, з’яўляецца ганаровым доктарам Белдзяржуніверсітэта інфарматыкі і радыеэлектронікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?