На 11 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 3.023 беларускія рублі

Еўра — 4.178,39

Расійскі рубель — 106,31

Украінская грыўна — 380,85

Кошык валют — 1.103,25

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 4 рублі (0,13%), еўра — знізіўся на 7,45 рубля (0,18%), расійскага рубля — на 0,39 рубля (0,37%), грыўны — вырас на 0,42 рубля (0,11%). Курс кошыка валют знізіўся на 1,52 рубля (0,14%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 48,57 рубля (4,61%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2010 года (1.054,68 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка «еўра/долар» — 1,3822, «долар/расійскі рубель» — 28,4356, «долар/грыўна» — 7,9375.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 11 сакавіка долар купляюць па 3.035–3.075 і прадаюць па 3.080–3.083 рублі. У параўнанні з папярэднім днём курс вырас на 5 рублёў.

На астатніх сегментах наяўнага рынку долар купляюць па 3.070–3.075 і прадаюць па 3.080–3.085 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём курс вырас на 5 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?