«Галоўнае — жывы кантакт з людзьмі, напрыклад, у цэхах, у дварах, ВНУ», — упэўнены Радзькоў.
Аб гэтым заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў 10 сакавіка на нарадзе ідэалагічнай вертыкалі ў Мінгарвыканкаме.

Паводле слоў Аляксандра Радзькова, станоўчы ідэалагічны эфект можна атрымаць не толькі ад выступленняў ідэалагічных работнікаў у вялікіх аўдыторыях. Пра гэта паведаміла лукашэнкаўскае агенцтва БелТА.

Радзькоў назваў ключавыя напрамкі, якія важныя сёння ў рабоце ідэолагаў. Гэта Інтэрнэт, моладзь і прадпрымальнікі.
«Інтэрнэт запатрабаваны ў насельніцтва. Сацыяльныя сеткі прыцягваюць моладзь і аказваюць на яе ўплыў. Таму электронныя носьбіты павінны стаць адным са складальнікаў ідэалагічнай работы», — указваў Радзькоў.

На яго думку, больш увагі неабходна ўдзяляць прадпрымальнікам. «Дырэктыва нумар 4 дае магчымасць прадпрымальнікам развіваць свой бізнес. Але мы павінны выхоўваць у прадпрымальніка грамадзянскую пазіцыю. Таму што клапоцячыся аб прыбытку, развіваючы сваю справу, ён павінен разумець, што гэта бізнес для яго краіны. А ў краіне павінны быць школы, дзіцячыя сады, паліклінікі. Ідэалагічную работу трэба развіваць не толькі на прадпрыемствах дзяржаўнай формы ўласнасці, але і на прыватных».

Карацей, выбар попрышча багаты.

Цікава, куды ідэолагі пойдуць з большай ахвотай: у двары, у інтэрнэт ці на прыватныя прадпрыемствы.
У двары можна і ў лоб атрымаць, калі палезці з лукашэнкаўскай прапагандай. У інтэрнэце — проста засмяюць. А вось у прыватнікаў заробкі салідныя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?