Новыя правілы вядзення палявання, што ўступілі ў сілу з 13 лістапада 2010 года, значна спрошчаны і дапамагаюць прыцягнуць да паляўнічага турызму больш замежных турыстаў. Так мяркуе першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Фёдар Лісіца.
На думку чыноўніка з такім харошым жывёльным прозвішчам, новыя правілы палявання накіраваны на лібералізацыю эканомікі.
Паляваць на дзіка цяпер можна цэлы год, акрамя аднаго месяца.
У адрозненне ад ранейшых правіл дазволена паляванне на бабра.
Больш спрошчанай стала і сістэма продажу пуцёвак. Уведзены паняцці «вальернае паляванне» і «паляванне з лоўчымі птушкамі», так званае сакалінае паляванне. Цяпер адпрацоўваецца пытанне аб арэндзе ружжаў. Асабліва распаўсюджаным гэты від аказання паслуг будзе сярод замежных турыстаў.
Зніжаны і цэны на некаторыя паслугі. Цяпер яны даступныя. Напрыклад, здабыча