Канцэрт гурту «Ляпіс Трубяцкой» у Гомелі, які быў прызначаны на 13 сакавіка і адменены, можна было праводзіць, нягледзячы на недапрацоўкі па пажарнай бяспецы манежа «Дынама», мяркуюць у МНС.
Як паведаміў БелаПАН
«Праблема вырашаецца кампенсавальнымі мерапрыемствамі: каля будынка часова дзяжурыць аўтацыстэрна і пажарны інспектар. Гэта мінімальныя затраты. У выпадку з канцэртам „Ляпіса Трубяцкога“ МНС таксама дало б згоду на правядзенне канцэрта, калі б кіраўніцтва манежа правяло гэтыя нескладаныя кампенсавальныя мерапрыемствы. Напэўна, ёсць прычыны, чаму зрабіць гэта не захацелі», — пракаментаваў
Раней БелаПАН паведамляў са спасылкай на
У Гомель гурт «Ляпіс Трубяцкой» планаваў прыехаць падчас гастрольнага тура ў падтрымку новага альбома «Вясёлыя карцінкі». Адмена канцэрта супала з чуткамі аб з’яўленні чорных спісаў дзеячаў культуры, у якія нібыта ўключаны гурт.
Найбліжэйшы канцэрт у Беларусі «Ляпіса Трубяцкога» павінен адбыцца ў Магілёве 20 сакавіка.





