Дзмітрый Мядзведзь падчас учорашняга суда па справе аб масавых беспарадках быў асуджаны на тры гады абмежавання волі без накіравання ў спецустановы, так званай «хатняй хіміі».
«НН» звязалася з праваабаронцам цэнтру «Вясна» Валянцінам Стэфановічам, каб даведацца, што з сябе ўяўляе такі прысуд: «Насамрэч, гэта называецца не „хатняя хімія“, а абмежаванне волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы. У Беларусі такі прысуд мае дзве формы — з накіраваннем, і без яго. У першым выпадку асуджаны пражывае ў спецыяльным інтэрнаце, з якога можа сыходзіць толькі адпраўляючыся на працу. Без накіравання — пражыванне дома, таксама з магчымасцю сыходзіць на працу. Зразумела, цяпер міліцыя будзе правяраць, каб гэты парадак захоўваўся. Калі ж гэты парадак будзе парушаны, то спадару Мядзведзю будзе пагражаць крымінальная адказнасць».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?