Гэта робіцца для ўтаймавання інфляцыі.
З 16 сакавіка стаўка рэфінансавання паднімецца да 12%. Яна вырасце за раз ажно на 1,5%. Рашэнне прынятае Нацбанкам «у мэтах адэкватнага рэагавання на павышэнне ўзроўня інфляцыі». Нагадаем, за студзень-люты яна склала 4,2%.
Летась Нацбанк шэсць разоў зніжаў стаўку рэфінансавання на 0,5%.Апошні раз - у верасні 2010 года.
Рост стаўкі рэфінансавання павялічыць прыбытак ад рублёвых укладаў. Разам з тым, павялічацца і стаўкі крэдытаў.





