Крытычны характар набыла сітуацыя на двух атамных рэактарах АЭС у Фукусіме, што недалёка ад Токіа. У выніку замлятрусу і цунамі адбылося аўтаматычнае спыненне рэактараў. У той жа час разбурэнне ліній электраперадачы вывела з ладу сістэму ахаладжэння. Тэмпература ў рэактарах нарастае.

Улады эвакуявалі жыхароў з зоны вакол АЭС. Не выключана, што яны будуць вымушаны пайсці на выпуск радыеактыўнае пары, каб зменшыць ціск унутры рэактара. Персанал АЭС не дае рады ахаладжаць станцыю з дапамогай наяўных магчымасцяў.

Прэм'ер-міністр Японіі (краінай кіруе ён) мае наведаць АЭС асабіста, каб паказаць, што небяспекі няма.

ЗША заявілі пра гатоўнасць тэрмінова выслаць у Японію самалёты ВПС з рэчывам-ахаладжальнікам. Невядома, ці такая экстраная дапамога здолее ўратаваць сітуацыю.

Калі японцам не ўдасца ў сціслыя тэрміны аднавіць падачу электрыкі на АЭС, стрыжні ў рэактары могуць расплавіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?