Кіраўніку Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, эканамісту Сяргею Балыкіну вярнулі сканфіскаваную летась аргтэхніку і сродкі сувязі.

Ператрус адбыўся ў ноч на 27 лістапада 2010 года, мэтай яго ў пратаколе значыўся «пошук выбуховых рэчаў і прыстасаваньняў» у рамках крымінальнай справы аб выбуху ў Менску 4 ліпеня 2008 году:

«Вярнулі сканфіскаваную аргтэхніку: гэта мой ноўтбук „Самсунг“, тры мабільныя тэлефоны „Нокіа“ і адзін мабільны тэлефон „Хуавэй“. А таксама носьбіты інфармацыі — дзьве флэшкі».

Спадар Балыкін кажа, што вернутая тэхніка мае мэханічныя пашкоджаньні, сапсаваныя акумулятарныя батарэі тэлефонаў.

Сяргей Балыкін мае намер абскардзіць захады праваахоўных органаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?