«Саманд» — адна з чарговых спробаў беларускай аўтапрамысловасці спарадзіць «народны аўтамабіль». Зрэшты, песенька «Саманда» ў Беларусі, бадай, ужо спетая — ад вырабу гэтых аўто вырашылі адмовіцца.

Дык што ж гэта за жарэбчык такі — «Саманд»? Як выявілася, гэта сапраўды залаты аўтамабіль. У тым сэнсе, што дазволіць яго сабе можа толькі забяспечаны чалавек. Вось, напрыклад, сталічны таксіст Аляксандр Казачонак уклаў у свой «Саманд» столькі грошай, што

аўтамабіль, за які ён аддаў $12500, у выніку, лічы, каштаваў яму 20000$.
Праўда, сваю машыну ён не можа цяпер прадаць нават за 5 тысячаў: даў быў аб’яву, ды аніводзін пакупнік не патэлефанаваў. І не дзіва. Каму патрэбная машына, у якой выбухнуў акумулятар, згніў багажнік, а рухавік увогуле давялося памяняць на іншы.

Разбіраем «Саманд» «па костачках» у нашым відэа:

Паглядзіш гэтае відэа і сам сабе падумаеш: калі ў нас здольныя сабраць такі аўтамабіль, дык якую ж АЭС пабудуюць?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру