Фільм Аляксандра Міндадзэ «У суботу» (Украіна, Расія, Германія) пра чарнобыльскую трагедыю зняты з пракату паводле рашэння прадзюсераў карціны. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама Васіль Коктыш.

Паводле яго слоў, «Кінавідэапракат» заключыў дагавор аб пракаце фільма ў Мінску з 24 сакавіка, аднак ён быў скасаваны, бо праваўладальнікі не далі дазволу на пракат карціны. «З чым гэта звязана, я магу толькі здагадвацца», — сказаў Коктыш. Ён заўважыў, што, на думку беларускіх гледачоў, якія ўжо бачылі карціну, фільм расчаруе ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС.

Дзеянне фільма разгортваецца ва ўкраінскім горадзе Прыпяць, у дзень аварыі на Чарнобыльскай АЭС, 26 красавіка 1986 года. Галоўны герой, малады партработнік, адным з першых даведваецца пра аварыю, але не мае права расказаць аб маштабах трагедыі іншым людзям. «У суботу» ўвайшоў у асноўны конкурс Берлінскага кінафестывалю мінулага года.

Прэм’ера фільма ў Маскве адбудзецца 17 сакавіка. 24 сакавіка карціна выходзіць у шырокі пракат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?