Новую кандытарскую фабрыку плануецца пабудаваць у Беларусі, паведаміў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка. Праца канцэрна па выхаду на дадатнае сальда знешняга гандлю, па прыцягненню інвестыцый разглядалася 16 сакавіка на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна.

Паводле слоў Івана Данчанкі, рашэнне аб выбары інвестара для рэалізацыі праекта пакуль не прынята. Беларускі бок вядзе перамовы аб прыцягненні да будаўніцтва кандытарскай фабрыкі з украінскім «Рашэнам», фінскімі, нямецкімі кампаніямі.

На думку кіраўніка канцэрна, Беларусь прывабная для інвестараў, якія гатовыя ўкладваць сродкі ў кандытарскую галіну. Ён адзначыў наяўнасць у краіне сыравіны высокай якасці для вытворчасці кандытарскай прадукцыі. «Шмат цукру, шмат малака, шмат пшаніцы. Што яшчэ трэба, каб рабіць цукеркі? — Задаў лагічнае пытанне Іван Данчанка. — Трэба толькі прывезці какава, а астатняе мы можам вырабляць самі».

У бліжэйшай будучыні асаблівая ўвага будзе надавацца развіццю дзеючых магутнасцяў прадпрыемстваў па вытворчасці цукерак, у тым ліку «Камунаркі» і «Спартака». Гэта 28 новых ліній на сямі дзеючых прадпрыемствах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?