Вынікі сённяшніх таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы прадэманстравалі шакуючыя лічбы попыту банкаў на даляры. Попыт склаў… нуль. Што гэта значыцца? Іншымі словамі, заяўкі банкаў на пакупку валюты незадаволеныя, бо тыя ўжо выкупілі ўсю абавязковую выручку. Як вынік,

банкам застаецца распрадаваць рэшту валюты ў абменніках, бо новых паступленняў не чакаецца.

Эканаміст Сяргей Чалы называе гэтую сітуацыю поўным паралічам усіх сегментаў валютнага рынка.

«Рынак наяўнай валюты мёртвы. У абменнікаў дзяжураць бабкі і вартуюць лохаў, якія здаюць валюту ў абменнікі. Варта чакаць з’яўлення характэрных маладых людзей з барсеткамі», —
піша ён у сваім блогу. «Мёртвы і біржавы рынак», — дадае ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?