На працягу пяці дзён у Манхэтэне будуць паказваць фільмы незалежных аўтараў постсавецкай прасторы. А ў суботу 19-га сакавіка, а 5-й гадзіне адбудзецца паказ і двух беларускіх стужак.
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі разам з арганізатарамі Kinofest NYC ветліва запрашаюць наведаць фэстываль, які пройдзе ў гэтым годзе ў памяшканьнях Ўкраінскага Музэю ў Нью-Ёрку ды Millennium Film Workshop ў даўнтаўне Манхэтана з 16-га па 20-е сакавіка.

Прапануем Вашай увазе праграму «беларускай» часткі фэста.

Субота, 19 сакавіка, 17.00

«Вакацыі»

У гэтай маладзёвай драме ў ананімным беларускім прамысловым прыгарадзе два адчужаныя і адзінокія падлеткі, Вольга і Сяргей пакахалі адзін аднаго. І гэтыя іх летуценьні, каханьне ды фантазіі — спроба пазьбегнуць свайго тупіка, бо навокал — напоўненае падлеткавым алкагалізмам ды бессэнсоўным гвалтам навакольле. Двум маладым каханкам хутка прыйдзецца сутыкнуцца з фактам, што іх магчымасці абмежаваныя…

Рэжысэр: Уладзімір Казлоў, 60 хвілінаў, на рускай мове (з ангельскімі субтытрамі), Беларусь, 2010 год.

Папярэднічаць фільму будуць кароткамэтражныя стужкі-шорты «Перашкода», «Адам ды Ева» і «Hush City».

«Перашкода»

Казачны кароткі расповяд паказвае школьнікаў на мяжы палавога сталеньня ды прадракаючы падлеткавую сэксуальнасць. Эротыка змяшана з нявіннай, гульлівай фантазіяй. Рэжысэр: Максім Буніцкі, 9 хвілін, на ўкраінскай мове (з ангельскімі субтытрамі), Украіна.

«Адам і Ева»

Гэты візуальна надзвычайны дакументальны фільм адлюстроўвае штодзённае існаваньне групы шахтароў і падтрымліваючых іх жонак у адной з ўсходніх ўкраінскіх шахтаў. Шэраг клаўстрафабічных кадраў дазваляюць гледачу спасьцігнуць моманты жыцьця на глыбіні 100 мэтраў пад зямлёй, а таксама ўзьняцца да сонечнага сьвятла на хісткіх састарэлых мэханізмах шківаў.Рэжысэр: Мурат Мамедаў, 22 хвіліны, на рускай мове (з ангельскімі субтытрамі), Украіна, 2006.

«Hush City» (афіцыйны вэб-сайт фільма)

Эксперыментальны анлайн мультымедыйны праэкт з выкарыстаньнем тэксту і фотаздымкаў, які распавядае асабістую гісторыю, што разварочвалася ў «горадзе цішыні» Мінску на працягу чатырох сэзонаў году. На Паказ першага сэзону, восень. Рэжысэр: Ільля Андрэеў, 8 хвілін, тэкст на ангельскай мове, Беларусь, 2008.

Кошт квітка на вячэрнюю частку праграмы (5 рм — 8 рм): $10. Замовіць квіток можна на сайтах NYC Kinofest ды Украінскага Музэю ў Нью-Ёрку ды ў касах.

Праграма фэсту на іншыя дні — на афіцыйным сайце kinofestnyc.com, ў суполках NYC Kinofest ды наБелМува ў фэйсбуку.

Адрэса, па якой пройдзе беларуская частка кінафэсту: 66 East 4th Street, New York NY 10003 -MillenniumFilm.

Таксама фільмы кінафэсту будуць дэманстравацца па адрэсе 222 East 6th Street (bet. 2nd and 3rd Aves.) New York, NY 10003 ва Украінскім Музэі ў Нью-Ёрку.

Прыходзьце самі ды запрашайце сяброў!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0