На шчасце, сутыкненне не прывяло да ахвяраў.

 Фота Forum.grodno.net

Фота Forum.grodno.net

Як паведамляе ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці, 16 сакавіка на чыгуначным пераездзе па Азёрскай шашы адбылося сутыкненне грузавіка і дызель-цягніка.

Паводле інфармацыі ДАІ, кіроўца аўтамабіля «ГАЗ» праігнараваў забараняльны сігнал святлафора і уключаную гукавую сігналізацыю. Дызель-цягнік рухаўся з боку Аульса ў Гродна. Набліжаючыся да пераезду, машыніст тройчы пасігналіў. Заўважыўшы злева грузавік, вырашыў, што ён зніжае хуткасць. Калі той праехаў святлафор і стаў набліжацца да рэек, яшчэ раз падаў гукавы сігнал і ужыў экстранае тармажэнне. А грузавік ўсе працягваў рух ...

«ГАЗ» ехаў па вуліцы Карскага ў кірунку Путрышак. Раптам на падлогу звалілася папка з дакументамі (тады да пераезду было каля двух сотняў метраў). Замест таго, каб спыніцца, кіроўца стаў збіраць паперы. Пры гэтым, паводле яго слоў, перыядычна пазіраў наперад. Адлегласць паміж ім і рэйкамі няўмольна скарачалася. Калі падняў тэчку, і да пераезду заставалася менш за паўсотні метраў, яго асляпіла сонца. Сцвярджае, што сігналу святлафора не заўважыў, сігналізацыі не чуў. Цягнік ўбачыў, калі ўжо быў на пераездзе. Затое пасля сутыкнення і чырвонае святло бачыў, і сігналізацыю чуў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?