«Беларускае таварыства ў Японіі» звяртаецца да ўсіх грамадзянаў Беларусі, што знаходзяцца ў Японіі, з просьбай паведаміць пра свае наступныя дзеянні.

1. У тэме ліста трэба пазначыць: Спісы грамадзяна РБ у Японіі.

2. Прозвішча, імя, імя па бацьку (прозвішча, імя, імя па бацьку дзіцяці).

3. Тэлефон для сувязі ў Японіі.

4. Тэлефон для сувязі ў Беларусі.

5. Пазначыць свае наступныя дзеянні:

а) Ужо набыў квіток, вылятаю ў Беларусь / у іншую краіну (пазначыць куды).

б) збіраюся набыць квіток і з’ехаць, як толькі атрымаецца ў Беларусь / у іншую краіну (пазначыць куды).

в) Планую застацца ў Японіі там, дзе і знаходжуся (пазначыць месцазнаходжанне, прэфектуру, горад).

г) Пераехаў / планую пераехаць у бяспечны рэгіён у Японіі (пазначыць куды: прэфектуру, горад).

6. Ці эвакуяваліся б вы ў бліжэйшыя дні (вашы дзеці), калі б мелі магчымасць?

Інфармацыю дасылайце на: [email protected].

Не ўсе беларусы, што знаходзяцца ў Японіі, падпісаныя на рассылку «Беларускага таварыства ў Японіі». Дасылайце сваім знаёмым спасылку на гэтае паведамленне і рассылку Таварыства.

На рассылку можна падпісацца, даслаўшы пустое паведамленне на на e-mail: [email protected], у тэме ліста пазначце «Падпіска на рассылку Беларускае таварыства ў Японіі».

Іншыя кантакты Таварыства

Tel.: + 81(0)90-5906-2355

sites.google.com

Skype: elena.bel-jp

***

Нагадаем, што Міністэрства замежных спраў Беларусі заклікала беларускіх грамадзян пакінуць тэрыторыю трох прэфектур Японіі, знаходжанне ў якіх можа быць небяспечным у сувязі з развіццём сітуацыі на атамных станцыях Фукусіма-1 і Фукусіма -2.

Кантакты Пасольства Беларусі ў Японіі (для экстраннай сувязі):

03-3448-1623

03-3448-1639

080-1070-7203

090-5197-2989 (консульскі супрацоўнік)

www.japan.belembassy.org

e-mail: [email protected]

Калі вам стала вядома пра пацярпелых у выніку землятрусу беларусаў, тэлефануйце на нумары 090 5606 2533 або 090 5197 2989.
Што рабіць у выпадку землятрусу (інструкцыя)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?