На АЭС у Японіі працягваюцца працы па ахалоджваньні трэцяга рэактару. Аднак прасьля заліўкі рэактару вадой ўзровень радыяцыі ўзьняўся.
Улады паведамілі, што ахалоджваньне рэактару праводзіцца ў рэжыме вайсковай апэрацыі. Супрацоўнікі станцыі спрабуюць аднавіць падачу электраэнэргіі, неабходнай для запуску стацыянарнай сыстэмы ахалоджваньня рэактару.

Як піша The Daily Telegraph, амэрыканскія навукоўцы даюць горшы прагноз разьвіцьця сытуацыі, чым іх японскія калегі. Некаторыя лічаць, што сытуацыя робіцца «некантраляванай».

Паводле апошніх дадзеных, зафіксаваны дым і з рэактара нумар два.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?