Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) і міжнародная арганізацыя «Лекары без межаў» абвясцілі аб зборы грашовых ахвяраванняў ад насельніцтва, арганізацый і прадпрыемстваў Беларусі для аказання дапамогі жыхарам Японіі, якія пацярпелі ад разбуральнага землятрусу і цунамі, а таксама ядзернай тэхнагеннай катастрофы.

Паводле інфармацыі Чырвонага Крыжа, сродкі можна пералічыць на разліковы рахунак БТЧК 3015740099012, аддзяленне № 539 у ААТ «Белінвестбанк», Мінск, код 739, УНП 100265026, БІК (МФТ) 15001739 з паметкай «Дапамога Японіі».

Сабраныя ахвяраванні пойдуць на закупку і транспарціроўку харчавання, медыкаментаў і медыцынскага абсталявання, адзення, сродкаў асабістай гігіены, коўдраў, пітной вады, сродкаў санітарнай ачысткі, абсталявання для ўкрыццяў і прыстанішчаў, сродкаў камунікацыі, пошуку зніклых без вестак і аднаўленне сямейных сувязяў, іншыя патрэбы.

БТЧК заклікае беларусаў аказаць пасільную дапамогу жыхарам Японіі.

Аб зборы сродкаў на дапамогу японцам таксама абвясціла міжнародная арганізацыя «Лекары без межаў». Сродкі неабходныя для накіравання ў пацярпелую ад землятрусу краіну брыгад лекараў і прадстаўнікоў арганізацыі. Пералічыць дапамогу можна тут праз інтэрнэт-плацежныя сістэмы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?