Тыбецкі манах учыніў самаспаленне ў кітайскай правінцыі Сычуань у трэцюю гадавіну антыкітайскіх выступленняў у Тыбеце.

Самаспаленне 21-гадовага манаха выклікала антыўрадавыя акцыі пратэсту ў раёне Аба, у населенай пераважна тыбетцамі паўночна-заходняй частцы правінцыі Сычуань.

Па словах прадстаўніцы лонданскай арганізацыі, якая займаецца падтрымкай Тыбету, манах спаліў сябе на знак пратэсту супраць здушэння антыкітайскіх выступленняў тры гады таму. Адзін з інфарматараў арганізацыі сцвярджае, што манах «выкрыкваў незалежніцкія лозунгі». Пасля гэтага на вуліцы выйшла больш за тысячу чалавек — манахаў і свецкіх, але дэманстрацыя была разагнаная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?