26 сакавіка ў Доме нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25) а 15-й гадзіне адбудзецца святочная імпрэза да Дня Волі арганізаваная Таварыствам Беларускай Культуры ў Вільне пры падтрымке ініцыятывы «Вольная Беларусь».

Імпрэза мае гісторыка-культурны характар: апроч некалькі рэфератаў, прысвечаных гісторыі і сучаснасці Свята, падчас імпрэзы адбудзецца святочны бардаўскі канцэрт вядомага гурта з Вісагінаса. Падчас імпрэзы запэўніваем цёплую і шчырую атмасферу, насычаную сапраўдным беларускім каларытам, якія заўсёды таварышуюць імпрэзам беларускай меншасці Вільні.

Запрашаем усіх ахвотных далучацца!

Каардынатарам у Вільне з’яўляецца Уладзіслаў Гурыновіч.

Тэл.:+370-6-0736-446

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0