Спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, папоўніўся 19 прозвішчамі. Цяпер у ім 175 чалавек.

22 сакавіка на сайце Афіцыйнага часопіса ЕС апублікаваныя імёны новых неўязных. Гэта ў асноўным суддзі і пракуроры, якія ўдзельнічалі ў судовых працэсах над пратэстоўцамі 19 снежня, а таксама рэктары беларускіх ВНУ, адказныя за выключэнні студэнтаў па палітычных матывах.

У спіс уключаныя:

Гайдукевіч Валерый Уладзіміравіч — камандуючы ўнутранымі войскамі, намеснік міністра ўнутраных справаў;

Гурэеў Сяргей Віктаравіч — намеснік міністра ўнутраных справаў, начальнік папярэдняга расследавання МУС;

Качанаў Уладзімір Уладзіміравіч — саветнік міністра юстыцыі;

Бадак Ала Мікалаеўна — намеснік міністра юстыцыі;

Сіманаў Аляксандр Анатольевіч — намеснік міністра юстыцыі;

Тушынскі Ігар Геранінавіч — намеснік міністра юстыцыі;

Скурат Віктар — начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення дэпартамента аховы МУС;

Іваноў Сяргей — намеснік начальніка аддзела камплектавання ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забяспечання ГУУС Мінгарвыканкама;

Кадзін Раман — камандзір роты баявога і тэхнічнага забяспечання Палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама;

Комар Вольга — суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска (справа Васіля Парфянкова)

Загароўскі Антон — пракурор суда Фрунзенскага раёна (справа Васіля Парфянкова);

Чаркас Таццяна Станіславаўна — суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска (справы Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава і Дзмітрыя Новіка);

Маладцова Таццяна — пракурор Фрунзенскага раёна Мінска (справы Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава і Дзмітрыя Новіка);

Лябедзік Міхаіл Пятровіч — першы намеснік галоўнага рэдактара газеты «Савецкая Беларусь»;

Падгайскі Генадзь Данатавіч — дырэктар Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа;

Кухарчык Пётр Дзмітрыевіч — рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта;

Батура Міхаіл Паўлавіч — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі;

Часноўскі Мечыслаў Эдвардавіч — рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна;

Алпеева Тамара Міхайлаўна — рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута.

Спіс са 157 беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі, быў зацверджаны Радай ЕС 31 студзеня.

Рада міністраў замежных справаў краін ЕС прыняла рашэнне пашырыць спіс ахопленых санкцыямі грамадзян Беларусі падчас паседжання ў Брусэлі 21 сакавіка — «у сувязі з пагаршэннем у Беларусі сітуацыі з правамі чалавека».

«Мы асуджаем затрыманні, суды і прысуды па палітычных матывах у дачыненні да прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый і лідараў апазіцыі, — паведаміла вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. — Яны мусяць быць неадкладна вызваленыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?