Рэдакцыя пры цытаванні апусціла ключавыя словы расійскага прэзідэнта.

У артыкуле «Яшчік Пандоры распа’хнут» паведамляецца пра рэзалюцыю Рады бяспекі ААН па Лівіі. І прыводзіць цытаты прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева і прэм’ера Уладзіміра Пуціна па гэтым пытанні. Але ключавыя словы Мядзведзева журналіст апусуціў.

Ён працытаваў, што «я лічу, што гэтая рэзалюцыя ў цэлым адлюстроўвае і наша разуменне таго, што адбываецца ў Лівіі». І не дадаў:

«Паводзіны Кадафі былі пачварнымі і цяперашняя аперацыя з’яўляецца наступствам злачынстваў супраць народа».

Затое словы Пуціна, які асудзіў рэзалюцыю, перадаюцца без купюр.

Разам з тым у выпусках навінаў па тэлеканале АНТ прыводзяцца словы толькі расійскага прэм’ер-міністра. Аб разыходжанні іх з ацэнкай Мядзведзева сітуацыі ў Лівіі нічога не гаворыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?