Песню пад такой назвай прэзентаваў музыка Сталкер.

Не абражай мяне, спадар Лукашэнка:

Не заступай мае сонца і неба —

Тое не для цябе.

Не прыніжай мяне, Лукашэнка.

«Песню напісаў, бо хачу далучыцца да агульнай барацьбы цывілізацыі супраць усёзнішчальнай дыктатуры ў Беларусі, якая стала больш жорсткай і бязлітаснай у дачыненні да людзей свядомых і сумленных… Хацеў,каб песня была сур'ёзнай і эмацыйнай».

Сваё сапраўднае прозвішча музыка не раскрывае. Але адзначае, што гатовы і далей такім чынам выказваць сваю пазіцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?