500 г ялавічыны, 150 г сала, 10–12 сушаных белых грыбоў, 1 ст. лыжка масла, 3 цыбуліны, 2 ст. лыжкі сухароў, 1 яйка, 100 г тлушчу, соль, чорны і чырвоны молаты перац на смак.

Грыбы размачыць, вымыць, адварыць, нарэзаць саломкай, цыбулю парэзаць і абсмажыць на алеі. Змяшаць з грыбамі.

Мяса нарэзаць упоперак валокнаў, кожны кавалак адбіць, пасаліць, паперчыць. На сярэдзіну кожнага зраза пакласці сала, парэзанае брусочкамі, дадаць грыбны фарш, згарнуць кавалачкі мяса ў выглядзе каўбасак, замацаваць завостранымі драўлянымі палачкі або звязаць ніткамі. Каўбаскі змачыць у яйку і абваляць у сухарах. Смажыць у вялікай колькасці тлушчу да ўтварэння румянай скарыначкі. Затым паставіць на 10–15 хвілін у гарачую духоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?