Брытанская праваабарончая арганізацыя Index on Censorship уручыла спэцыяльную сымбалічную ўзнагароду ў намінацыі «Special Commendation», «адмысловае ўхваленьне», беларускім палітвязьням, арыштаваным 19 сьнежня 2010 г. Перадусім размова ішла пра тых, хто цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ, пад хатнім арыштам і асуджаныя на турэмныя тэрміны.

Ад імя вязьняў выступілі Натальля Каляда зь Беларускага свабоднага тэатра, сваякі Андрэя Саньнікава і Алеся Міхалевіча.

Том Стопард, брытанскі драматург

Том Стопард, брытанскі драматург

Натальля Каляда

Натальля Каляда

Прамова Натальлі Каляды. Кіраўнічка «Свабоднага тэатра» ледзь стрымлівала сьлёзы, згадваючы пахаваньне Алега Бябеніна.

У стандартных намінацыях прызы атрымаў кітайскі юрыст-праваабаронца Гао Жышэнь (намінацыя ў галіне права), эгіпецкі рэдактар і публіцыст Ібрагім Эіса (журналістыка), тунісскі праект TuniLeaks (намінацыя «новыя мэдыі»), М. Ф. Хусаін (мастацтва).

Прэмія, зь якой і незразумела, ці дарэчы было нават віншаваць. Куды больш хочацца, каб хутчэй надышлі часы, калі беларусы самі будуць уручаць такія прызы адважным людзям, што змагаюцца за свае правы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?