Суд асудзіў абаронцу футбольнага клуба «Севастопаль» Уладзіслава Піскуна, які насмерць збіў на машыне жанчыну з двума дзецьмі, да шасці з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Уладзіслаў Піскун

Уладзіслаў Піскун

Піскун 21 лістапада 2010 г. зладзіў гонку на адной з цэнтральных вуліц Севастопаля, не справіўся з кіраваннем і, вылецеўшы на ходнік, збіў 26-гадовую Ліну Варанкову з двума малагадовымі дзецьмі.

Падсудны таксама пазбаўлены правоў на тры гады і павінен пакрыць страты дзяржаве на суму каля $500.

Судовы працэс над футбалістам пачаўся ў пачатку сакавіка, пацярпелы бок адмовіўся ад грошай і настойваў на максімальным тэрміне — 10 гадоў пазбаўлення волі. Адвакат абвінавачанага настойваў на тым, што яго падабаронны не злачынец, і прасіў 5 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0