Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька сёння на прэс-канферэнцыі.

«У кожным раёне за сродкі бюджэту і насельніцтва запланавана пабудаваць па 1 тыс. парковачных месц (за кошт пашырэння праездаў, двароў, тратуараў). Тут мы павінны разлічваць на актыўны ўдзел насельніцтва», — сказаў мэр сталіцы.

Кошт аднаго месца на паркоўцы складае да $500 у эквіваленце.

Узводзіць паркоўкі будуць за сродкі камунальных арганізацый, у прыватнасці сродкі ЖЭСаў, прадугледжаныя на бягучы рамонт. Памер долевага ўдзелу насельніцтва будзе абмяркоўвацца ў кожным канкрэтным выпадку. «Шмат укладаецца бюджэтных сродкаў у развіццё горада. Але магчымасці бюджэту небязмежныя. Таму мы і разлічваем на падтрымку насельніцтва», — падкрэсліў Мікалай Ладуцька. Чакаецца, што з суфінансаваннем жыльцоў пабудуюць каля трэці запланаваных парковачных месц.

Мікалай Ладуцька паведаміў, што ў бліжэйшыя гады ў сталіцы будуць прыняты меры, каб мінімізаваць праблему дэфіцыту парковачных і стаяначных месц. Так, распрацавана праграма «400 тысяч». Яна разлічана да 2020 года і прадугледжвае стварэнне ў сталіцы 400 тыс. парковачных месц. Таксама ў 2011 годзе ў раёнах Мінска ўзвядуць 20 плоскасных ахоўваемых аўтастаянак. Акрамя таго, прадугледжана будаўніцтва паркінгаў. «У мікрараёне Лебядзіны ў маі бягучага года пачнецца будаўніцтва паркінга. Да лета 2014 года тут з’явіцца 4 паркінгі, кожны па 1 тыс. машына-месц. Такім чынам, мы створым парковачныя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў у комплексе „Мінск-Арэна“ і для насельніцтва гэтага раёна», — сказаў мэр горада.

Развіваючы аўтамабільную тэму, ён прывёў даныя па колькасці рэгістрацыі машын у Мінску ва ўмовах запланаванага росту кошту растаможкі для фізічных асоб нашай краіны. «У сталіцы колькасць аўтамабіляў за апошнія месяцы з-за чакання змяненняў мытных умоў (мытная пошліна на ўвоз легкавых аўтамабіляў для фізічных асоб Беларусі ўзрасце з 1 ліпеня бягучага года ў некалькі разоў — да ўзроўню пошлін у краінах Мытнага саюза) прынцыпова прыбавілася: супрацоўнікі ДАІ горада рэгіструюць па 800 аўто ў дзень», — сказаў Мікалай Ладуцька.-

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?