Тэрарыст Усама бэн Ладэн жывы, лічыць спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі па міжнародным супрацоўніцтве ў сферы антытэрору Анатоль Сафонаў.

«Мы зыходзім з таго, што ён жывы», — сказаў Сафонаў «Інтэрфаксу» ў аўторак. Ён удакладніў, што Расія ў рамках ААН супрацоўнічае з краінамі, якія вядуць актыўны пошук Бэн Ладэна.

Раней у аўторак на прэс-канферэнцыі ў Маскве Сафонаў выказаў здагадку, што найбліжэйшым часам Бэн Ладэн канчаткова страціць аўтарытэт у арабскім свеце, а яго сімвалічную ролю будзе выконваць хтосьці іншы.

«Нейкі новы ісламскі тэолаг, — выказаў здагадку спецпрадстаўнік прэзідэнта. — Будзе змена героя».

«Час прыйшоў гэтага новага героя, і не яму павінны будуць маліцца найбліжэйшым часам, і не яго партрэты будуць вісець, умоўна кажучы, на арабскай вуліцы», — працягнуў ён. Паводле яго словаў, Бэн Ладэна «любяць і ненавідзяць вельмі многія ў ісламскім свеце».

«Парадокс: ненавідзяць за кроў, а любяць за ідэю»,
 — растлумачыў сваю думку Сафонаў.

На прэс-канферэнцыі ён таксама казаў пра тое, што Маскву турбуюць хваляванні ў Йемене, бо там дзейнічае Аль-Каіда.

«Йемен — гэта тэрыторыя, дзе найбольш рэльефна, выпукла на працягу пэўнага часу прысутнічаюць ячэйкі Аль-Каіды, — сказаў Сафонаў. Паводле яго словаў, у Маскве занепакоеныя нападамі на склады са зброяй у Йемене і тым, што зброя апынулася ў руках моладзі.

«Я памятаю, да чаго прывяло, калі 14-гадовыя падлеткі ўзялі ў рукі зброю першы раз у Чачні. Рукі прывыкнуць да зброі, галава прывыкне да зброі», — сказаў Сафонаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?