Японія, пацярпелая ад землятрусу і цунамі, якія сталі прычынай катастрофы на АЭС «Фукусіма-1», «поўніцца чуткамі» пра самагубства старшыні кіроўнай кампаніі станцыі (TEPCO) Масатакі Шымідзу,
піша выданне The Business Insider.

66-гадовы Шымідзу не паказваецца на публіцы з моманту аварыі на АЭС. На сваёй апошняй прэс-канферэнцыі, якая адбылася 13 сакавіка, прэзідэнт аператара «Фукусімы» папрасіў прабачэння за тое, што здарылася на станцыі. Пазней прэс-сакратар TEPCO заявіў, што «Шымідзу захварэў ад стрэсу і празмернай працы».

Японскія СМІ паведамляюць, што Шымідзу «не паказваецца ні ў офісе TEPCO, ні ў сваёй кватэры, ні ў Токіа»; энергетык не далучыўся да дзяржкамісіі, якая занялася рашэннем пытанняў бяспекі на АЭС, а таксама ліквідацыяй наступстваў аварыі на «Фукусіме».

«Па Японіі ходзяць чуткі, што Шымідзу ўчыніў самазабойства ці пакінуў краіну»,
піша Business Insider, адзначаючы, што знікненне кіраўніка TEPCO прывяло ў «лютасць» улады краіны, якія лічаць яго адсутнасць «недаравальнай».

Раней агенцтва Bloomberg паведамляла, што Масатака Шымідзу можа пазбавіцца паста ў TEPCO пад ціскам уладаў і акцыянераў. Энергетык можа страціць пасаду праз ядзерную катастрофу на АЭС, якая абрынула рынкавы кошт кампаніі на $29 млрд.

Кошт акцый энергетычнай кампаніі знізіўся больш чым на 50% пасля катастрофы. Паперы аператара аварыйнай «Фукусімы-1» скаціліся яшчэ на 19% на фоне чутак аб яе магчымай нацыяналізацыі.

На мінулым тыдні TEPCO звярнулася да японскіх банкаў з просьбай пра крэдыты на $25 млрд — менавіта такая сума патрабуецца для аднаўлення АЭС і барацьбы з наступствамі ядзернага забруджання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?