Не, гэта не пра хакей, а пра футбол. Зборная Беларусі правяла таварыскую гульню з Канадай. Матч праходзіў у турэцкай Антальі. Відэатрансляцыі нідзе не было, нават тэкставай немагчыма было знайсці.

І вось для каго тады праводзяцца такія сустрэчы? Ці яе адмыслова хавалі ад беларускага гледача, бо яму хапіла матча з албанцамі?

Адзінае аб чым можна казаць з пэўнасцю пра гульню нашых з канадцаў, дык гэта тое, што перамаглі супернікі. Адзіны гол забіў абаронца «Хьюстан Дынама» (ЗША) Андрэ Эна.
Што яшчэ рабілася ў Антальі абсалютна невядома.

Зразумела, што пасля двух сакавіцкіх паразаў ад Албаніі і Канады зборная Беларусі моцна страціць у рэйтынгу ФІФА. Штанге ёсць аб чым задумацца перад чэрвеньскімі сустрэчамі з Францыяй і Люксембургам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?