Кажуць, былых чэкістаў не бывае. Беларускі КДБ абверг гэтую аксіёму.

Падпалкоўнік КДБ у запасе Валер Костка даўно пакінуў службу ў органах і ўжо шмат гадоў з’яўляецца пенсіянерам. Якое ж было яго здзіўленне, калі ён атрымаў ліст з паведамленнем аб тым, што загадам начальніка ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці № 39 ад 12 сакавіка 2011 года, ён, Валер Костка, зняты з уліку ў КДБ і перададзены на ўлік Міністэрства абароны.

Такім чынам, у Беларусі з’явіўся першы былы кадэбіст.

— Бывае, да мяне за каментарамі звяртаюцца журналісты. З гэтага часу я буду прасіць іх пісаць «былы падпалкоўнік КДБ», а не «падпалкоўнік КДБ у запасе», — жартуе Валер Костка. — Я думаю, што гэта ірацыянальны рашэнне. Такога ніколі не было, па меншай меры, мне невядома пра такія прэцэдэнты.

«Былы падпалкоўнік КДБ», а сёння смалявіцкі фермер-пчаляр лічыць, гэты ліст — «дробная спроба ўкусіць» за тое, што перыядычна яго каментары з’яўляюцца ў незалежных СМІ.

— А пчаляра ўкусіць немагчыма, — адзначыў Валер Костка. — Мне без розніцы, дзе лічыцца ў запасе. Па аб’ектыўных прычынах

я не ўспрымаю цяперашні КДБ як прафесійную спецслужбу і цалкам не суадношу сябе з тым, што завецца КДБ цяпер. Цяпер гэта служба палітычнага вышуку, якая замест таго, каб рабіць сваю справу, займаецца разбітымі шыбамі Дома ўрада.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?