Па сацыяльных сетках гуляе падазроная мапа са статыстыкай памераў грудзей у свеце. Самыя маленькія грудзі ў Еўропе апынуліся ў беларусак і латышак — памер, А, а самыя вялікія ў свеце — у расіянак ды скандынавак. Можа быць, гэта проста помста расейцаў беларусам за навуковую статыстыку памеру пенісаў.

Беларуская мадэль Аўгіння Няронская — жывое абвяржэнне пададзенай статыстыкі памераў грудзей.

Беларуская мадэль Аўгіння Няронская — жывое абвяржэнне пададзенай статыстыкі памераў грудзей.

Мапа грудзей — фальшыўка?

Мапа грудзей — фальшыўка?

Такая карціна выдаецца «Сусветнай мапай памераў грудзей». Якім чынам адбываўся замер, ці праводзіў яго аўтар мапы ўласнаручна, ці скарыстаўся даследаваннямі «брытанскіх навукоўцаў», гісторыя замоўчвае. Аднак згодна з мапай, якую праглядзелі на дадзены момант ужо амаль паўмільёна чалавек, беларускія грудзі ацанілі на ўзроўні кітайскіх, перуанскіх ды зімбабвійскіх.

Верагодна, што аўтар інфаграфікі натхніўся іншай мапай з гэтага ж рэсурсу — статыстыкай памераў пенісаў. У якой, праўда, ёсць спасылка на крыніцу даследавання HealthMad. Беларусы там атрымалі высокі паказчык. А вось расейцы не надта.

Сэрвісtargetmap.com дае магчымасць кожнаму скласці ўласную мапу і аматарам вялікіх грудзей, і маленькіх.

Сапраўднай статыстыкай памеру грудзей беларусак дакладна валодае кампанія «Мілавіца», на сайце якой ёсьць нават адмысловы калькулятар памераў для тых, хто сумняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?