На 9 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі строгага рэжыму асуджаны 21-гадовы гамяльчанін, які ледзь не забіў незнаёмую жанчыну, жадаючы праверыць, зловіць яго міліцыя ці не.
Прысуд абвясціў Гомельскі абласны суд 29 сакавіка.

У судзе, абвінавачваны сваю віну прызнаў і заявіў, што ў зробленым раскайваецца. Пацярпелая пазову аб кампенсацыі шкоды не прад’яўляла.

Грамадзянін быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні замаху на забойства (арт. 139 КК). У канцы снежні 2010 беспрацоўны 21-гадовы жыхар Гомеля, знаходзячыся ў нецвярозым стане, напаў на незнаёмую жанчыну, якой беспадстаўна, з хуліганскіх намераў, нанёс не менш за пяць удараў нажом у спіну, у тым ліку ў вобласць сэрца і ныркі. Дзякуючы своечасова аказанай медыцынскай дапамозе, пацярпелая засталася жывая. Жанчына заўважыла ножавыя раненні толькі тады, калі прыйшла дадому і зняла футра. Калі яна ішла па вуліцы, ёй здалося, што нехта моцна стукнуў яе ў спіну.

Абвінавачаны быў раней судзімы. Пры затрыманні патлумачыў, што хацеў праверыць, зловіць яго міліцыя ці не пасля здзяйснення дзёрзкага і жорсткага злачынства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?