ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускага дзяржаўнага канцэрна «Беларусьнафта» — за яго дзейнасць у Іране, паведаміў у аўторак Дзярждэпартамент ЗША.

У 2007 годзе «Беларусьнафта» распачала праект вартасцю паўмільярда даляраў па распрацоўцы іранскага нафтавага радовішча «Джафэйр».

Пастанова Кангрэса ЗША ад 1996 года прадугледжвае санкцыі супраць усіх кампаніяў, што інвестуюць звыш 20 мільёнаў даляраў у іранскую нафтагазавую галіну. Вашынгтон мяркуе, што Тэгеран выкарыстоўвае свае даходы ад нафтаздабычы для фінансавання праграмы па распрацоўцы ядзернай зброі.

Нават калі «Беларусьнафта» цяпер не вядзе камерцыйнай дзейнасці ў ЗША, яе магчымасць працаваць на амерыканскім рынку ў будучыні будзе абмежаваная, — заявіў на брыфінгу ў Вашынгтоне прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Марк Тоўнэр.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?