Радыеактыўныя выкіды на АЭС «Фукусіма-1» не ўплываюць на радыяцыйную абстаноўку ў Беларусі і не нясуць для яе пагрозы.
Пра гэтам паведаміла ў аўторак на прэс-канферэнцыі дырэктар дэпартамента па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Марыя Гермянчук.

Паводле слоў Марыі Гермянчук, з моманту радыяцыйнага выкіду на атамнай электрастанцыі «Фукусіма-1» Беларусь сумесна з расійскімі калегамі праводзіць маніторынг радыяцыйнай абстаноўкі, адсочваючы інфармацыю па магутнасці доз і прагназуючы магчымае развіццё падзей. Прадстаўнік Мінпрыроды прызнала, што ў Беларусі, гэтак жа, як і ў Расіі і краінах Еўрасаюза, былі выяўлены сляды радыеактыўных забруджванняў, якія сталі вынікамі выкідаў на «Фукусіме-1».

Аднак іх узровень у Беларусі скрайне нізкі.

«Гэтыя ўзроўні крайне нізкія і не могуць ісці ў параўнанне з тымі ўзроўнямі, якія былі зафіксаваны ў 1986 годзе», — запэўніла Марыя Гермянчук. Узровень радыенуклідаў у мільёны разоў меншыя за гранічную крытычную нагрузку.

Дырэктар дэпартамента адзначыла, што маніторынг радыяцыйнай абстаноўкі будзе прадаўжацца, у тым ліку сумесна з расійскім бокам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?