Беларусь з 1 красавіка 2011 года павышае стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.

Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 28 сакавіка 2011 года нумар 392, што ўступае ў сілу з 1 красавіка.

Стаўка вывазной мытнай пошліны на 1 т сырой нафты з 1 красавіка бягучага года павысіцца з $365 за 1 т да $423,7 за 1 т. На нафту з утрыманнем серы экспартная пошліна складзе з 1 красавіка $191. На светлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) устаноўлена пошліна $283,9 за 1 т. Пошліна на цёмныя нафтапрадукты (вадкае паліва, масла, адпрацаваныя нафтапрадукты) складзе $197,9, на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы — $91, нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты — $197,9. Акрамя таго, стаўка вывазной мытнай пошліны за 1 т нафтавага коксу і бітуму, іншых астаткаў ад перапрацоўкі нафты або нафтапрадуктаў, атрыманых з бітумінозных парод, будзе складаць $197,9, бензолу, талуолу, ксілолаў — $283,9.

Пастановай унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 31 снежня 2010 года нумар 1932 «Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін адносна нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?