Сілы Кадафі адціскаюць паўстанцаў на ўсход, яны ўжо аднавілі кантроль за Брэгай і Рас-Лануфам

Сілы, лаяльныя лівійскаму лідару Муамару Кадафі, атакавалі паўстанцаў, наносячы ўдары ракетамі і адціскаючы іх танкавымі часткамі, тым самым прымушаючы паўстанцаў адступіць на ўсход.

Згодна з рэпартажам арабскіх тэлеканалаў, сілы Кадафі паспяхова адціснулі паўстанцаў з двух нядаўна адваяваных гарадоў — Марса-Брэгі і Рас-Лануфа.

Цяпер яны адступаюць да Адждабіі.

У аўторак сілы апазіцыі, адыходзячы ад Бэн-Джавада, крычалі: «Сарказі, дзе ты?».

Так яны прасілі дапамогі ў самага заўзятага прыхільніка ваеннай аперацыі ў Лівіі — прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі.

У выходныя паўстанцы хутка рухаліся на захад і заяўлялі не толькі аб узяцці Рас-Лануфа і Марса-Брегі.

У ноч на панядзелак з’явіліся паведамленні аб тым, што паўстанцы нібыта змаглі ўзяць родны горад Кадафі Сірт. Лівійскія ўлады гэта абверглі, зладзіўшы для журналістаў экскурсію ў горад, насельніцтва якога складаецца ў асноўным з прадстаўнікоў племені, да якога належыць лівійскі лідар.

Адступленне паўстанцаў дэманструе, наколькі моцна яны залежаць ад удараў ВПС кааліцыі: мінулай ноччу кааліцыя знізіла інтэнсіўнасць удараў.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?