Урад Нікарагуа прызначыў дарадцу нікарагуанскага прэзідэнта па міжнародных справах Мігеля д’Эската прадстаўніком інтарэсаў Лівіі ў ААН.

Такое рашэнне было прынятае па афіцыйнай просьбе міністра замежных справаў Лівіі, якая была таксама накіраваная генеральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну.

Як адзначаецца ў паведамленні, экс-міністр замежных справаў Нікарагуа будзе прадстаўляць інтарэсы Лівіі ў ААН, пасля таго як ЗША адмовіліся даць візу зноў прызначанаму лівійскаму паслу пры ААН.

Былы прадстаўнік Лівіі ў ААН Ібрагім Дабашы перайшоў на бок апазіцыі і адмовіўся працаваць з рэжымам лівійскага лідара Муамара Кадафі.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?